08.10.2015
Беларускія і расійскія генетыкі аб"ядноўваюць намаганні ў галіне крыміналістыкі. Навукоўцы плануюць вывучаць ДНК, а вынікі гэтых даследаванняў дапамогуць праваахоўнікам у пошуках злачынцаў і знікшых без вестак. Акрамя таго, вынікі сумесных даследаванняў будуць карысныя для медыкаў. Спецыяльная саюзная праграма зараз праходзіць апошнія ўзгадненні.
За апошнія 10 гадоў беларускія і расійскія навукоўцы рэалізавалі каля 2 тысяч сумесных праектаў. У планах на наступны год - распрацоўкі ў галіне нана-, біятэхналогій, фармацэўтыкі і ў сельскай гаспадарцы.
Падзяліцца:

Вверх