20.07.2016
У Палаце прадстаўнікоў прайшла сустрэча беларускіх парламентарыяў з дэлегацыяй Паўднёвай Карэі. У цэнтры ўвагі - нарошчванне тавараабароту. Пакуль Паўднёвая Карэя займае 33-е месца ў спісе гандлёвых партнёраў Беларусі. За апошнія два гады атрымалася істотна павялічыць экспарт прадуктаў харчавання, піламатэрыялаў і поліамідаў. У планах пабудаваць сумесную фабрыку па вытворчасці тэлевізараў і панэляў з адной з карэйскіх кампаній. Сеул зацікаўлены і ў нашай IT-прадукцыі. Актывізацыі бізнесу паспрыяе адмена візавага рэжыму. Беларусь і Карэя аднавілі працу над пагадненнем аб кароткатэрміновых бязвізавых паездках.
Падзяліцца:

Вверх