23.10.2015
Беларусь і ААН падпішуць праграму садзейнічання развіццю на 2016-2020 гады. Яна закранае шматлікія сферы, у тым ліку ахову здароўя, сацыяльныя пытанні, эканоміку, але ў першую чаргу - правы чалавека. Мэты праграмы і шляхі іх дасягнення будуць прапанаваныя беларусам падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю ААН. Сёння ў Мінску адкрываецца фотавыстава ў гонар юбілейнай даты ААН і ўдзелу Беларусі ў працы арганізацыі. Важным мерапрыемствам сумеснай ініцыятывай бакоў стане пасажырскі цягнік "Экспрэс ААН - 70", які адправіцца з беларускай сталіцы і пройдзе праз усе абласныя гарады. Усе мерапрыемствы нацэленыя наладзіць дыялог аб мэтах устойлівага развіцця, якія стаяць сёння перад насельніцтвам Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх