Вынікі супрацоўніцтва, а таксама планы на гэты год напярэдадні абмеркавалі спецыялісты дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта і прадстаўнікі іспанскай Федэрацыі сацыяльнай дапамогі дзецям Беларусі. Дзякуючы супрацоўніцтву паміж краінамі на працягу апошніх 11 гадоў у Беларусь паступіла амаль чатыры мільёны долараў у якасці бязвыплатнай дапамогі. Сродкі накіравалі на рэалізацыю праграм аздараўлення дзяцей, дапамогу малазабяспечаным беларусам і шматдзетным сем"ям. За апошнія 22 гады ў Іспаніі аздаравіліся больш як 80 000 маленькіх беларусаў.