13.10.2016
Беларусь і ЕС у Люксембургу падпішуць сумесную дэкларацыю аб партнёрстве ў сферы мабільнасці. Мяркуецца, што гэты дакумент заложыць аснову развіцця далейшага супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі, у тым ліку незаконнай. Беларускую пазіцыю на мерапрыемстве выкажа кіраўнік МУС Ігар Шуневіч. Афіцыйны праект пагаднення аб рэадмісіі ведамства эксперты Еўракамісіі рыхтавалі некалькі месяцаў. Адна з асноўных прычын падпісання дакумента - павелічэнне колькасці незаконных спроб трапіць у краіны Еўропы праз Беларусь.
Падзяліцца:

Вверх