07.04.2016
Беларусь будзе прадстаўленая на сусветнай інтэрнэт-платформе, што аб"ядноўвае праекты ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Размова аб міжнароднай анлайн-пляцоўцы для тых ініцыятыў, якія ўяўляюць асаблівую цікавасць для дзяржавы сваёй сацыяльнай скіраванасцю. Напрыклад, сектар аховы здароўя або дарожнага будаўніцтва. Для рэалізацыі такіх праектаў патрабуюцца прыватныя інвестыцыі. Неўзабаве наша краіна пачне рэалізацыю першых праектаў, заснаваных на прынцыпах сумеснага партнёрства. Ужо завершаныя перамовы па рэканструкцыі ўчастка аўтадарогі М10, прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва шпіталя ў Гродне. Гэтымі днямі ў Мінску сваім вопытам партнёрства дзяржавы і бізнесу дзеліцца Казахстан.
Падзяліцца:

Вверх