Беларускія санаторыі будуць прыцягваць турыстаў бурштынавымі пакоямі і басейнамі з эфектам Мёртвага мора. Першы з іх адкрыўся ў Мінскай вобласці. У аснове - выкарыстанне солей з Салігорска - паводле даследаванняў склад максімальна набліжаны да мінералаў Мёртвага мора. Таксама здраўніцы будуць развіваць спелеалячэнне і аздараўленне ў бурштынавых пакоях. Пары бурштынавай кіслаты актывізуюць абменныя працэсы, стымулююць стрававальную сістэму, валодаюць супрацьзапаленчым і бактэрыцыдным дзеяннем. Усё гэта павінна спрыяць прытоку замежных турыстаў.