Напярэдадні навагодніх святаў па традыцыі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Урачы, аграрыі, будаўнікі, вайскоўцы, педагогі і артысты атрымалі ордэны, медалі і ганаровыя званні. У ганаровым спісе 40 чалавек. Падчас узнагароджання Прэзідэнт адзначыў, што менавіта праца і адказнае стаўленне да справы дапамагаюць умацоўваць дабрабыт Беларусі. І тых, хто не будзе апускаць рукі і не адступіць перад праблемамі і выклікамі, дзяржава шануе асабліва. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі і высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і пажадаў, каб яны паслужылі стымулам для далейшых перамог на карысць Беларусі.