Кіраўнік дзяржавы арыентуе працаваць на папярэджанне наступстваў стыхій.
Мінімізацыя наступстваў цыклону "Даніела" абмяркоўвалася сёння ў Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў цалкам аднавіць электразабеспячэнне ў Беларусі да канца светлавога дня.
Кіраўнік дзяржавы паставіў некалькі ключавых задач па ліквідацыі наступстваў цыклону. Усе гэтыя дні праца камунальных, дарожна-будаўнічых службаў, ратавальнікаў ішла бесперапынна. Стыхія стала сапраўдным іспытам для транспартнай, энергетычнай, камунальнай сістэм. Паводле слоў Прэзідэнта, адказныя за гэтыя сферы кіраўнікі павінны пачынаць працаваць на папярэджанне. Асабліва гэта датычыцца энергетыкаў.