Дзяржава не стане эканоміць на падтрымцы мацярынства і дзяцінства. Пра гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі, наведваючы новы радзільны дом 5-й клінічнай бальніцы Мінска. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дасягненні ў галіне нараджальнасці для дзяржавы больш важныя, чым вытворчыя поспехі. Упершыню за доўгія гады ў краіне ўдалося выраўнаваць паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці, забяспечаны належны клопат пра малышоў і мам. Узровень дзіцячай смяротнасці ў Беларусі за 10 гадоў знізіўся ў 2,5 раза. Па гэтым паказчыку Беларусь зраўнавалася з перадавымі краінамі свету.