12.11.2015
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў новы шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Спартыўнае збудаванне ўзводзілася па даручэнні Кіраўніка дзяржавы за кошт бюджэтных сродкаў Мінска. Комплекс стаў самым вялікім спартыўным аб"ектам у Заводскім раёне. Яго плошча - 9,5 тысячы квадратных метраў. Акрамя трох басейнаў, чатырох саўн, боўлінга і залаў для бокса і адзінаборстваў, ёсць тут і самая вялікая ў Беларусі трэнажорная зала. Як не аднойчы адзначаў Аляксандр Лукашэнка, такія аб"екты для беларусаў павінны літаральна стаць другім домам і не пуставаць ні хвіліны.
Падзяліцца:

Вверх