Беларусь мае намер ісці па шляху інтэграцыі ў сусветную інфармацыйную прастору. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Цэнтра касмічнай сувязі ў пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна. Менавіта тут кіруюць нашым спадарожнікам "Белінтэрсат-1", які запушчаны ў пачатку года. Зараз ідзе размова пра тое, каб яму да пары запусціць яшчэ адзін спадарожнік. Гэта палепшыць якасць прыманай інфармацыі. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, развіццё Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання дасць працу шматлікім прадпрыемствам і спадарожным галінам. Пры гэтым самае галоўнае, падкрэсліў Прэзідэнт, - бачыць рынкі збыту і прадаць канчатковы прадукт.