19.10.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння правёў праверку ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага саставу Узброеных сіл. Аляксандр Лукашэнка пабываў на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі. Па выніках праверкі Кіраўнік дзяржавы даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў - яе трэба пастаянна прыстасоўваць да сучасных рэалій. Гэта датычыцца не толькі ваенных і ваенізаваных вышэйшых навучальных устаноў, але і ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ. Таксама на палігоне Прэзідэнт азнаёміўся з новымі ўзорамі ўзбраення.
Падзяліцца:

Вверх