14.11.2016
Асноўныя работы па добраўпарадкаванні Магілёва павінны быць завершаны да 2020 года. Такую задачу паставіў Прэзідэнт падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з правядзеннем работ цягнуць нельга. Грошы пры добраўпарадкаванні горада неабходна ўкладваць, вызначаючы прыярытэтнасць аб"ектаў. Пры гэтым, адзначыў Кіраўнік дзяржавы, неабходна шукаць канкрэтных інвестараў, якія гатовыя ўкладваць грошы ў будаўніцтва тых або іншых будынкаў. Cегодня Прэзідэнт азнаёміўся з рэканструкцыяй аўтамабільнага моста цераз Днепр па Пушкінскім праспекце, добраўпарадкаваннем набярэжнай і сумежных тэрыторый, абсталяваннем падземнага пераходу.
Падзяліцца:

Вверх