Дысцыпліна і гаспадарскі падыход ва ўсім. Гэтая тэма чарговы раз гучала сёння падчас рабочай паездкі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі па Мінскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы наведаў гаспадарку "Цнянскія экапрадукты". На яе прыкладзе Прэзідэнт знаёміўся з развіццём фермерства ў краіне. Гаспадарка ўпэўнена рэалізуе прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках. Аднак такіх паспяховых прыкладаў пакуль не шмат. Прэзідэнт заклікае не спяшацца з перадачай дзяржуласнасці прыватнікам. Тут жа Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі. Па краіне ўжо ўбраная траціна палёў, пераадоленая двухмільённая мяжа па намалоце збожжа.