Прэзідэнт наведаў сёння 120 асобную механізаваную брыгаду Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з узорамі мадэрнізаваных узбраення і ваеннай тэхнікі. Кіраўніку дзяржавы расказалі аб выкананні дзяржпраграмы па ўладкаванні ваенных гарадкоў, а таксама арганізацыі заняткаў па баявой падрыхтоўцы з выкарыстаннем сучасных камп"ютарных трэнажораў.
Прэзідэнт пабываў таксама ў адной з казарм і зайшоў у салдацкую сталовую, наведаў медыцынскую роту.
На вайсковым стрэльбішчы Аляксандру Лукашэнку паказалі ўзоры ваеннай тэхнікі, баявой формы адзення, экіпіроўкі і стралковай зброі, якую плануецца прыняць на ўзбраенне механізаваных брыгад.