22.08.2016
Акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці" праходзіць у Беларусі. Яе мэта - прыцягнуць увагу да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей. Супрацоўнікі ДАІ правядуць сустрэчы і акцыі па бяспецы ў буйных гандлёвых цэнтрах і дзіцячых парках. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачаць тэатралізаваныя паказы і тэматычныя мультфільмы. Таксама ДАІ прапануе бацькам нагадаць дзецям правілы дарожнага руху напярэдадні новага навучальнага года і не забываць пра флікеры. З памяншэннем светлавога дня пешаходам трэба быць больш уважлівымі.
Падзяліцца:

Вверх