Сёння, у Дзень Канстытуцыі, свой галоўны дакумент атрымалі школьнікі Мінскага раёна. Пашпарт грамадзяніна Беларусі выдатнікам вучобы і пераможцам алімпіяд уручылі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Менавіта ў Авальнай зале Дома ўрада 22 гады таму прынялі Канстытуцыю. У падарунак навучэнцы атрымалі маляўнічы альбом.
І сёння ж пашпарты школьнікам уручылі ў Канстытуцыйным судзе, які закліканы абараняць Асноўны закон Беларусі.
Акцыя БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі" праходзіць у нашай краіне ўжо трынаццаты раз.