14.06.2016
У Беларусі праходзіць уступная кампанія. Напярэдадні абітурыенты здалі першае цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове. Ужо сёння ў іх будзе праверка ведаў па рускай мове. Дарэчы, гэта самае папулярнае ЦТ. На яго запісаліся амаль 80 тысяч чалавек. Наступнае на чарзе тэсціраванне па грамадазнаўстве. А замыкаюць графік правядзення ЦТ сусветная гісторыя і геаграфія. Абодва выпрабаванні пройдуць 27 чэрвеня. Для тых жа, хто па ўважлівых прычынах не з"явіцца на іспыт, выпрабаванні пройдуць у рэзервовы дзень - 5 ліпеня.
Падзяліцца:

Вверх