Беларусі і Расіі ад простай кааперацыі трэба пераходзіць да стварэння сумесных прадпрыемстваў. Гэта сёння заявіў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў. Гаворачы наконт Форуму рэгіёнаў, які адбыўся ў Мінску, пасол адзначыў: яго палітычны вынік зразумелы - візіт Уладзіміра Пуціна ў Мінск стаў сігналам усяму беларускаму народу, што Расія падтрымлівае і будзе падтрымліваць братэрскую краіну. І хаця цяперашні форум быў з гуманітарным ухілам, галоўнай тэмай мінскіх перамоў стала эканоміка. Аб"ём дамоўленасцяў - прыкладна чвэрць мільярда долараў. Пра тое, як павялічыць сумесную эканоміку рэгіёнаў, будуць думаць на наступным форуме. Чакаецца, што ён пройдзе ў Пецярбургу.