05.01.2016
На працягу трох гадоў у Беларусі павінна быць канчаткова створана сістэма абароны і падтрымкі пажылых людзей. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт, наведваючы гарадскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы "Світанак" у Мінскам раёне. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: жыццёвыя сітуацыі ў людзей бываюць розныя. Задача дзяржавы - забяспечыць нармальныя ўмовы жыцця для пажылых людзей. Прэзідэнт таксама запатрабаваў выявіць выпадкі, калі кватэры ў пажылых людзей фактычна адабралі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: неабходна дакладна вызначыць схему ўтрымання старых людзей, якія ў гэтым маюць патрэбу. Наведваючы дом-інтэрнат, Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з умовамі жыцця ветэранаў, а потым цёпла пагутарыў з імі ў нефармальнай абстаноўцы.
Падзяліцца:

Вверх