22.10.2015
Беларусь цалкам падтрымлівае ініцыятывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прыкладае максімум высілкаў для іх рэалізацыі. Гэтая заява Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прагучала на Еўрапейскай канферэнцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: з захворваннямі трэба змагацца разам. Тут важныя эфектыўныя рашэнні і навуковыя даследаванні. Беларусь можа прапанаваць міжнароднай супольнасці свой вопыт. Гаворка ідзе пра мінімізацыю наступстваў чарнобыльскай катастрофы, стварэнне магутных медыцынскіх цэнтраў, забеспячэнне даступнасці лячэбных устаноў.
Падзяліцца:

Вверх