Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць празрыстымі, аб"ектыўнымі і рэальнымі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП. Рабочая група, створаная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы разам з аб"ектыўнай ацэнкай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прапанавала Прэзідэнту праект указу з новымі тарыфамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: народ павінен бачыць цану паслугі і ведать, за што плаціць.
Прэзідэнт нагадаў аб дзяржаўнай пазіцыі: рашэнне пытанняў у гэтай сферы трэба пачынаць з пошуку ўнутраных рэзерваў. Ва ўрада існуе нямала магчымасцяў па паніжэнні расходаў і сабекошту паслуг. Разам з тым рэальнае становішча людзей і абарона іх інтарэсаў - галоўныя крытэрыі ў фарміраванні тарыфаў ЖКП.