А.Лукашэнка: Моладзевая палітыка застаецца адным з дзяржаўных прыярытэтаў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вітае гатоўнасць моладзі плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў на Рэспубліканскім балі выпускнікоў ВНУ. Больш як 200 чалавек прыехалі на свята ў Мінск з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецфондаў Прэзідэнта. Асаблівую ўвагу беларускі лідар звярнуў на тое, што для выпускнікоў наступае новы - вельмі адказны этап прафесійнага станаўлення. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава робіць стаўку на маладых людзей, і краіне неабыякавы іх лёс. Таму адным з дзяржаўных прыярытэтаў і далей будзе моладзевая палітыка.