28.01.2016
Прэзідэнт пазначыў прыярытэты ў далейшай працы МУС. Праца ўсіх структур МУС забяспечвае належны ўзровень бяспекі ў краіне. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на калегіі міністэрства па выніках працы органаў унутраных спраў за мінулы год. Удзел у калегіі прынялі вышэйшыя службовыя асобы краіны, цэнтральны апарат МУС і начальнікі рэгіянальных упраўленняў. Абмеркаванне паказала, што структурам міністэрства трэба правесці сур"ёзную і карпатлівую працу па ўдасканаленні сваёй дзейнасці.
Органам унутраных спраў варта нарошчваць намаганні ў спыненні і прадухіленні распаўсюджвання наркаманіі, кардынальным чынам узмацніць барацьбу з крадзяжамі, пераламаць сітуацыю са злачыннасцю на сяле. На думку Прэзідэнта, прыярытэтную ўвагу неабходна надаваць абароне дзяцей і пажылых грамадзян ад злачынных замахаў.
Падзяліцца:

Вверх