Колькасць рэзервовых дзён ЦТ павялічаць да трох. З 2017 года тэсціраванне можна будзе здаваць па чатырох прадметах.
Рыхтаваць спецыялістаў і набіраць абітурыентаў, зыходзячы з запатрабаванняў эканомікі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапановы па карэкціроўцы правілаў прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Цяперашняя ўступная кампанія пройдзе па дзеючых правілах, а ў наступным годзе - па новых. У прыватнасці, абітурыенты змогуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах, а пры паступленні ў ВНУ прад"яўляць вынікі трох тэстаў. Гэта аблегчыць ім выбар паміж блізкімі спецыяльнасцямі, на якія трэба здаваць розныя прадметы ў якасці другіх профільных.
Кіраўнік дзяржавы таксама падтрымаў прапановы аб павелічэнні колькасці рэзервовых дзён ЦТ да трох, а таксама аб тым, каб сертыфікат дзейнічаў на працягу двух гадоў.