11.05.2016
Нацыянальныя тэлеканалы, інфармагенцтвы, вядучыя рэспубліканскія выданні і рэгіянальныя СМІ, а таксама радыёстанцыі. У Мінску пачала працу 20-я Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі". На ёй таксама прадэманстраваны выданні Кітая, Кубы, Венесуэлы, краін СНД. У праграме круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі. У гэтыя ж дні пройдзе і 11-ы медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні". Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх