Беларускі народ шануе мір і спакой у краіне. Аб гэтым напярэдадні заявіў Кіраўнік дзяржавы падчас ушаноўвання выпускнікоў ваеннай ВНУ і вышэйшага афіцэрскага саставу. Афіцэры ўзброеных сіл і МУС, прадстаўнікі Следчага і Мытнага камітэтаў атрымалі з рук Прэзідэнта генеральскія пагоны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: дзяржава праводзіць міралюбную знешнюю палітыку, разам з тым, умацоўваючы абароназдольнасць краіны. Гэтыя падыходы замацаваныя ў новай Ваеннай дактрыне. Ідзе праца і па пераабсталяванні арміі. У найбліжэйшы час на ўзбраенне паступяць рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланез" і новыя верталёты Мі-8.