06.07.2016
Скот Роланд заяўляе пра магчымасць у будучыні поўнай нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін.
Беларусь хоча нармалізаваць адносіны з ЗША на ўзаемавыгадных умовах. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі. Скот Роланд завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Гісторыя беларуска-амерыканскіх адносін развіваецца ўжо чвэрць стагоддзя. Аднак менавіта ў апошні час азначылася пазітыўная дынаміка. Краіны супрацоўнічаюць у пытаннях гарантавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. ЗША - адзін з вядучых інвестараў у беларускую эканоміку. У нашай краіне амаль чатыры сотні сумесных і замежных прадпрыемстваў з амерыканскім капіталам. Прэзідэнт асобна крануў тэму развіцця беларуска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Скот Роланд перадаў Аляксандру Лукашэнку, што Вашынгтон гатовы і далей супрацоўнічаць з Беларуссю.
Падзяліцца:

Вверх