І сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком міжнароднай некамерцыйнай асацыяцыі World Skills International Сайманам Бартлі. Місія гэтай арганізацыі - павышэнне статусу рабочых спецыяльнасцяў і стандартаў прафесійнага навучання ва ўсім свеце. Да World Skills Беларусь далучылася ў 2014. І летась упершыню прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе прафмайстэрства ў Бразіліі. Тады арганізатары прызналі беларусаў лепшымі дэбютантамі за ўсю гісторыю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, развіццё прафтэхадукацыі і надалей будзе з"яўляцца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.
Сёння ў Мінску стартаваў другі рэспубліканскі конкурс World Skills Belarus. Больш як 250 чалавек дэманструюць свае навыкі ў 35 намінацыях.