05.11.2015
Адразу 8 каманд прадставяць Беларусь у паўфінале чэмпіянату свету па праграміраванні. Студэнтам БДУ і ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, а таксама гомельскай, гродзенскай і брэсцкай ВНУ ўдалося выйсці ў наступны этап конкурсу, які пройдзе ў пачатку снежня ў Пецярбургу. Усяго за гэту магчымасць змагаліся 59 каманд - амаль 180 студэнтаў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Калінінградскай вобласці Расіі. Для выхаду ў паўфінал канкурсантам трэба было за 5 гадзін вырашыць 12 задач.
Падзяліцца:

Вверх