05.10.2015
Найбуйнейшы ў свеце тэхнічны форум адкрываецца сёння ў Мінску. Яго куратар - Міжнародная электратэхнічная камісія. Сярод удзельнікаў 79-ай Генеральнай асамблеі - больш за тысячу экспертаў, адказных за міжнародную тэхнічную палітыку ў навукаёмістых сферах, як электроніка, hi-tech і энергаэфектыўнасць. Беларусі гэтая падзея дасць магчымасць адстойваць свае інтарэсы пры распрацоўцы міжнародных стандартаў. Прапановы па фарміраванні асноў глабальнага бізнесу падрыхтавалі шматлікія інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук і прамысловыя прадпрыемствы краіны.
Падзяліцца:

Вверх