Беларусь сёння адзначае Дзень міліцыі. Са святам афіцэраў і генералаў, увесь камандны склад Міністэрства ўнутраных спраў і ветэранаў праваахоўных органаў павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт адзначыў, што беларуская міліцыя мае магутны патэнцыял і здольная ўпэўнена кантраляваць сітуацыю, надзейна абараніць грамадства і кожнага грамадзяніна ад любых злачынных замахаў. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды свята пройдуць па ўсёй краіне.