Сёння адзначаецца Сусветны дзень турызму. Раней Сусветны савет па турызме і падарожжах уключыў Беларусь у топ-10 краін, дзе чакаецца самы высокі рост інвестыцый у гэтую галіну. Спецыялісты канстатуюць зацікаўленасць замежных партнёраў укладваць сродкі ў развіццё турызму ў Беларусі. Перспектыўнымі лічацца прамысловы і санаторна-курортны турызм. Напярэдадні стала вядома: Мінспорту і турызму прапрацоўвае магчымасць бязвізавага ўезду ў Беларусь на пяць дзён. Размова пра турыстаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з краін, бяспечных у міграцыйным плане.