26.01.2016
Ва ўсім свеце свята адзначаць больш чым 800 тысяч чалавек. Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, на нашай мяжы з"явіцца новае абсталяванне. Упершыню тавары на чыгунцы будуць сканіраваць з дапамогай спецыяльнага комплексу. Гэта дазволіць скараціць час праверкі ў два разы. Устаноўка з"явіцца ўжо сёлета на станцыі Брэст-Паўночны. Такімі комплексамі беларускія мытнікі карысталіся і раней. Праўда, прызначаныя яны былі толькі для аўтатранспарту. Усяго ў нашай краіне зараз 9 такіх установак.
Падзяліцца:

Вверх