20.06.2016
Два дні застаецца да пачатку Усебеларускага народнага сходу. 2,5 тысячы дэлегатаў збяруцца, каб калегіяльна вызначыць стратэгію развіцця Беларусі на найбліжэйшыя пяць гадоў. У аснове дыскусіі - праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Яго асноўныя блокі - інвестыцыі, інфарматызацыя, занятасць, экспарт і моладзевая палітыка. Плануецца, што да 2020 года рост ВУП складзе 12-15%; а ўзровень інфляцыі знізіцца да 5. Асноўныя палажэнні зараз актыўна абмяркоўваюцца ў грамадстве. Пры дапрацоўцы дакумента будуць ўлічвацца прапановы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Таксама кожны беларус зможа задаць пытанні і выказаць пажаданні - падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія.
Падзяліцца:

Вверх