Сёння ў Беларусі Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Датай іх утварэння лічыцца 2 жніўня 1930 года. Менавіта ў гэты дзень упершыню для выканання тактычнай задачы дэсантаваліся спецыяльныя падраздзяленні на парашутах.
Дэсантнікі застаюцца элітай сучаснай арміі. Сёння ў Беларусі іх прадстаўляюць cілы спецыяльных аперацый. Змена назвы не паўплывала на характар задач, якія вырашаюць байцы.