15.03.2016
Сёння - сусветны Дзень абароны правоў спажыўцоў. Сёлета эксперты Міжнароднай федэрацыі спажывецкіх арганізацый вырашылі зрабіць акцэнт на прадуктах харчавання і недапушчальнасці наяўнасці ў іх антыбіётыкаў. У Беларусі гэтаму пытанню надаюць вялікую ўвагу. У краіне дзейнічаюць дзевяць тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС і амаль паўтары тысячы стандартаў, большасць з якіх - міждзяржаўныя дакументы, што прымяняюцца ў краінах СНД. Дзейнічаюць дзяржстандарты і на харчовую прадукцыю дзіцячага харчвавання.
Падзяліцца:

Вверх