Візіт арганізаваны для ўмацавання беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
Студэнцкая дэлегацыя нашай краіны сёння вылецела з візітам у Пекін. Задача маладых людзей - а гэта сто лепшых студэнтаў розных ВНУ - пазнаёміцца з Кітаем і прэзентаваць Беларусь. Для гэтага юнакі і дзяўчаты не адзін месяц рыхтавалі творчыя нумары і інфармацыйны матэрыял для кітайскіх студэнтаў. Паездка - гэта чарговы крок ва ўмацаванні супрацоўніцтва дзвюх краін.