31.10.2016
Спрошчаныя пункты пропуску будуць працаваць у Дзень усіх святых і Дзень памінання нябожчыкаў на мяжы з Літвой. 1 і 2 лістапада на спецыяльны графік пяройдуць 10 пераходаў. Там будзе праходзіць пропуск грамадзян, якія стала пражываюць на прымежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумент, які пацвярджае сталае пражыванне на прымежнай тэрыторыі. Аўтамабілістам спатрэбіцца сведчанне аб рэгістрацыі і "Зялёная карта".
Падзяліцца:

Вверх