01.09.2016
У Беларусі сёння - Дзень ведаў. Першага верасня ў школах і гімназіях за парты селі каля мільёна дзяцей, 110 000 з іх - першакласнікі. Тэма першага ўроку сёлета - "Нам мір завешчана берагчы". Традыцыйна ў шматлікіх школах такія ўрокі праходзяць з запрашэннем вядомых людзей рэгіёна. Са святам навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных працаўнікоў павіншаваў Прэзідэнт. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ва ўсе часы беларусы шанавалі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм. Сёння менавіта гэтыя якасці - гарантыя дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны.
Падзяліцца:

Вверх