29.02.2016
У Беларусі завяршаецца кампанія па дэклараванні даходаў. Да 1 сакавіка грамадзяне павінны даць справаздачу аб сваіх заробках за мінулы год. Праўда, гэта датычыцца толькі тых, чые даходы не абмяжоўваюцца зарплатай. Дэклараваць трэба даходы, атрыманыя ад продажу на працягу года грузавога аўто або другой легкавой машыны. На працягу пяці гадоў - другой і больш кватэры, а таксама дачы, гаража або зямельнага ўчастка. Грамадзянін абавязаны даць справаздачу перад падатковай і за даходы, атрыманыя з-за мяжы. Запоўніць дэкларацыю давядзецца і тым, хто здаваў у арэнду жыллё і атрымаў за год больш чым 43 мільёны рублёў.
Падзяліцца:

Вверх