01.03.2016
Сёння Дзень барацьбы з наркаманіяй. ААН паставіла гэтую пагрозу ў лік, параўнальных з ядзернай вайной і экалагічнай катастрофай. У Беларусі прыкладаюць немалыя намаганні для спынення каналаў паставак і выяўлення злачынстваў. Так, у Магілёве на ўзбраенне судмедэкспертаў паступіў сучасны апарат, здольны вызначыць наяўнасць забароненых рэчываў. База такіх апаратаў здольная абнаўляцца. Паводле інфармацыі Камітэта судовых экспертыз, за год у ёй з"явіліся 22 новыя наркотыкі.
Падзяліцца:

Вверх