У Ціхім акіяне прадаўжае бушаваць трапічны цыклон "Уінстан"
22.02.2016
Яму прысвоеная самая высокая, 5-ая, ступень небяспекі. Найбольш адчувальныя ўдары стыхіі на астравах Фіджы. Ахвярамі непагадзі ўжо сталі 20 чалавек. У Канадзе з-за сходу лавіны адзін чалавек загінуў і трое сур"ёзна пацярпелі. Яшчэ 13 аказаліся пад снежнымі заваламі, усе яны выратаваныя. У рэгіёне дзейнічае папярэджанне аб павышанай лавіннай небяспецы. Беларускія сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У краіне чакаецца моцны парывісты вецер, мокры снег, дождж. Спецыялісты заклікаюць людзей быць уважлівымі і асцярожнымі.
Падобныя навіны
-
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Рэспубліка Казахстан адзначае Дзень Незалежнасці
-
У Інданезіі адбылося магутнае землетрасенне
-
На Кубе развітваюцца з Фідэлем Кастра
-
Прычынай крушэння пасажырскага цягніка ў Індыі магло стаць пашкоджанне рэйкі ад перападу тэмператур
-
Дональд Трамп стаў новым прэзідэнтам ЗША
-
Моцнае землетрасенне ў Італіі
-
Туркменістан адзначае Дзень незалежнасці
-
У Берліне прайшла сустрэча "нармандскай чацвёркі" па Украіне