Рэспубліка Казахстан адзначае Дзень Незалежнасці

16.12.2016
Казахстан сёння адзначае галоўнае нацыянальнае свята. 16 снежня 1991 года прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў падпісаў канстытуцыйны закон 'Аб дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Казахстан'. Казахстан з'яўляецца адной з вядучых нафтаздабываючых дзяржаў свету. Актыўна супрацоўнічае з партнёрамі па СНД, у прыватнасці, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. З 25-годдзем незалежнасці краіны Прэзідэнта Казахстана павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца: