Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава

20.12.2016
Беларускі бок рашуча і бескампрамісна асуджае тэрарызм і насілле ў любых яго праявах. Такую пазіцыю агучыў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей у тэлефоннай размове з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Нагадаем, напярэдадні вечарам пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў быў забіты на адкрыцці фотавыставы ў Анкары. Дыпламату выстралілі ў спіну. Ён атрымаў цяжкія раненні і ўрачам не ўдалося яго выратаваць. Таго, хто страляў, ліквідавала паліцыя. Водгукі і спачуванні на жорсткае забойства дыпламата Андрэя Карлава працягваюць паступаць у МЗС Расіі.
Падзяліцца: