У Расію з Егіпта сёння адправіцца трэці самалёт МНС з астанкамі ахвяр крушэння "Аэробуса А321"
03.11.2015
На падрыхтоўку даклада наконт прычын катастрофы спатрэбіцца да чатырох тыдняў. У Санкт-Пецярбургу трэці дзень жалобы па загінуўшых у авіякатастрофе пасажырах рэйса А321. Сёння з Егіпта ў Расію адправіцца трэці самалёт МНС з астанкамі ахвяр крушэння. На гэтую гадзіну апазнаныя 8 чалавек, уся працэдура можа прадоўжыцца некалькі тыдняў. Тым часам на месцы крушэння лайнера працягваецца пошукавая аперацыя. Кіраўніцтва кампаніі "Кагалымавія" заявіла, што аэробус разваліўся ў паветры з-за ўздзеяння звонку. Тым не менш, прадстаўнікі Расавіяцыі заклікаюць з высновамі не спяшацца. На падрыхтоўку даклада наконт прычын найбуйнейшай у гісторыі расійскай і савецкай авіяцыі катастрофы, па словах экспертаў, спатрэбіцца да чатырох тыдняў. Нагадаем, 31 кастрычніка "Аэробус А321" авіякампаніі "Кагалымавія", які накіроўваўся з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў крушэнне над Сінаем. Загінулі 224 чалавекі.
Падобныя навіны
-
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Рэспубліка Казахстан адзначае Дзень Незалежнасці
-
У Інданезіі адбылося магутнае землетрасенне
-
На Кубе развітваюцца з Фідэлем Кастра
-
Прычынай крушэння пасажырскага цягніка ў Індыі магло стаць пашкоджанне рэйкі ад перападу тэмператур
-
Дональд Трамп стаў новым прэзідэнтам ЗША
-
Моцнае землетрасенне ў Італіі
-
Туркменістан адзначае Дзень незалежнасці
-
У Берліне прайшла сустрэча "нармандскай чацвёркі" па Украіне