У Берліне сёння пройдзе пасяджэнне "нармандскай чацвёркі"

19.10.2016
У цэнтры ўвагі канфлікт ва Украіне і выкананне мінскіх дамоўленасцяў.
У Берліне сёння пройдзе пасяджэнне "нармандскай чацвёркі". Свой удзел пацвердзілі лідары Украіны, Францыі, Расіі і Германіі. У цэнтры ўвагі канфлікт ва Украіне і выкананне мінскіх дамоўленасцяў. У Крамлі маючую адбыцца сустрэчу называюць "зверкай гадзіннікаў". А Ангела Меркель папярэдзіла, што "ніякіх цудаў чакаць не варта". Апошні раз у такім фармаце лідары збіраліся ў Францыі роўна год таму.
Падзяліцца: