Прыняцце праекта заключнага дакумента Сусветнай канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату адкладваецца

11.12.2015
Прыняцце праекта заключнага дакумента Сусветнай канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату адкладваецца да раніцы суботы. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse. Як паведаміла крыніца агенцтва, дадатковы час адведзены для кансультацый з дэлегацыямі.
Распрацоўка сусветнага пагаднення па клімаце павінна была скончыцца напярэдадні. Планавалася, што сёння яго вычытаюць і правераць перакладчыцкі і юрыдычны аддзелы ААН, пасля чаго новае пагадненне павінна быць зацверджана ўсімі краінамі.
Як адзначаюць эксперты ў кулуарах парыжскага саміту, рознагалоссі захоўваюцца фактычна па ўсіх ключавых пытаннях, што павінны быць адлюстраваныя ў выніковым пагадненні. І гэта пры тым, што за паўтара тыдня насычаных перамоў чарнавы варыянт дакумента скараціўся практычна ўдвая - з 60 да 29 старонак.
Падзяліцца: