Паліцыя Францыі высветліла імя арганізатара і меркаванага спонсара тэрактаў у Парыжы
16.11.2015
Паліцыя Францыі высветліла імя арганізатара і меркаванага спонсара тэрактаў у Парыжы. Гэта 27-гадовы сірыйскі радыкал Абдэльхамід Абауд. Яго называюць адным з самых актыўных баевікоў групоўкі "Ісламская дзяржава". Паведамляецца, што Абауд жыў у раёне Маленбек у Бруселі. Паводле звестак праваахоўных органаў, менавіта ён курыраваў дзеянні тэрарыстаў 13 лістапада.
Раней французскім следчым органам удалося высветліць асобы трох тэрарыстаў. Усяго, як мяркуецца, у нападах удзельнічалі восем чалавек. З іх сямёра загінулі, аднаму ўдалося ўцячы.
Між тым прэм"ер-міністр Францыі Манюэль Вальс сёння паведаміў, што французскія разведслужбы маюць інфармацыю пра новыя тэракты, што рыхтуюцца ў Францыі і іншых краінах Еўропы.

Падобныя навіны
-
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Рэспубліка Казахстан адзначае Дзень Незалежнасці
-
У Інданезіі адбылося магутнае землетрасенне
-
На Кубе развітваюцца з Фідэлем Кастра
-
Прычынай крушэння пасажырскага цягніка ў Індыі магло стаць пашкоджанне рэйкі ад перападу тэмператур
-
Дональд Трамп стаў новым прэзідэнтам ЗША
-
Моцнае землетрасенне ў Італіі
-
Туркменістан адзначае Дзень незалежнасці
-
У Берліне прайшла сустрэча "нармандскай чацвёркі" па Украіне